Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сапані́ны, ‑аў; адз. сапанін, ‑у, м.

Арганічныя рэчывы, якія знаходзяцца ў некаторых раслінах і ўтвараюць з вадой пену (выкарыстоўваюцца ў тэхніцы і медыцыне).

[Ад лац. sapo, saponis — мыла.]

сапані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал, так званы мыльны камень.

[Ад лац. sapo, saponis — мыла.]

сапа́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, што ўвесь час сапе.

сапе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сапці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Нехта з цяжкім сапеннем паспешліва набліжаўся да нас. Няхай. Некалькі разоў пасярэдзіне ракі пачынаўся шум, плюханне, нібы сапенне; потым пачынаў варушыцца нейкі велізарны звер. Маўр.

сапера́ві, нескл., н.

1. Вінны сорт грузінскага вінаграду.

2. Сорт вінаграднага віна. Я не веру ў чыстасць чыстаплюяў, Мёд іх слоў гарчэй смалы на справе, Не, не з імі чарку разап’ю я Чыстага, густога сапераві. Лойка.

сапе́рнік, ‑а, м.

1. Той, хто імкнецца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сястрыца часценька праглядае гэтыя лічбы — правярае работу сваіх сапернікаў з другіх змен. Шынклер. [Міхаіл:] — У тых, вашых сапернікаў, сапраўды крыху лепшыя паказчыкі. Карпаў. Сур’ёзнымі сапернікамі.. былі спартсмены Італіі. «Звязда». // Той, хто ўступае ў саперніцтва з кім‑н., дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны. А.. [Змітрок] нават не змагаецца за.. [каханне], не дае належнага адпор у сваім сапернікам. Ваданосаў. [Пеця] ішоў да.. [Траянавых], як у родны дом. Сэрцам адчуў саперніка. Шамякін.

2. Той, хто мае роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. Перакладчык павінен быць дастойным сапернікам паэта. «Полымя». / у перан. ужыв. Сапраўдным «сапернікам» металу ў машынабудаванні становіцца ў нас сінтэтычная смала капрон. «Полымя».

сапе́рніца, ‑ы, ж.

Жан. да сапернік.

сапе́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саперніцтва, саперніка, уласцівы ім.

сапе́рніцтва, ‑а, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сапернічаць; імкненне перамагчы каго‑н. у чым‑н. К пачатку 70‑х гадоў выразна вызначыліся асноўныя цэнтры імперыялістычнага саперніцтва: гэта ЗША — Заходняя Еўропа (перш за ўсё — шасцёрка краін «Агульнага рынку») — Японія. Брэжнеў.

сапе́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сапернічаць на рынгу. // Уступаць у саперніцтва, дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны (якога‑н. мужчыны).

2. Мець роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. На працягу ўсяго бронзавага веку з металам паспяхова сапернічаў камень. Штыхаў.