Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сантэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сантэхнікі; санітарна-тэхнічны. Сантэхнічнае абсталяванне.

санура́ч, ‑а, м.

Санітарны ўрач.

санца... (гл. сонца...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сонца...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: санцапёк, санцацвет.

санцалю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які расце там, дзе многа сонца; які любіць сонца (пра расліны). Кукуруза — культура санцалюбная.

санцапёк, ‑у, м.

Месца, дзе моцна прыпякае сонца. На санцапёку даспяваюць вішні І на шчацэ густога соку след. Грахоўскі. Заўважыла [Лёля] на грудочку за дарогай, на самым санцапёку, кусты рамонку, якія ўжо расцвілі, і вельмі здзівілася. Алешка.

санцацве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.

Травяністая або паўкустовая расліна сямейства ладаннікавых.

санча́сць, ‑і, ж.

Санітарная часць у арміі. [Вера:] Начальнік санчасці загадаў мне даставіць вас [Караневіча] на медпункт. Крапіва. Дзень назад наводчыку пераехала пальцы нагі колам гарматы, і ён ляжаў зараз у палкавой санчасці. Мележ.

сап 1, ‑у, м.

Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей. [Ліхадзіеўскі:] — Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлен сап. Іх трэба неадкладна знішчыць. Гурскі.

сап 2, ‑у, м.

Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання. Усё мітусілася ў адным клубку без крыку, толькі ў цяжкім сапе. Колас. Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. Быкаў.

са́па, ‑ы, ж.

Спец. Акон, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго. // Спосаб капання такіх траншэй і пад. Перакідная сапа. Лятучая сама,

•••

Ціхай сапай — непрыкметна, цішком. Ці сапай ціхаю, ці проста напралом — Нам гэта добра невядома — Прыдбаў пасаду важную Пахам. Маеўскі.

[Фр. варе.]

сапажу́, нескл., м.

Род шыраканосых амерыканскіх малпаў; тое, што і капуцыны (у 2 знач.).

[Фр. sapajou.]