Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сантані́н, ‑у, м.

Глістагонны сродак, які здабываецца з кветак і сцяблоў цытворнага палыну.

[Ад лац. satonica herba.]

сантані́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сантаніну, мае ў сваім саставе сантанін. Сантанінавыя таблеткі.

санты...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: у сто раз менш асноўнай адзінкі, што ўказваецца другой часткай слова (у назвах мер метрычнай сістэмы), напрыклад: сантыметр, сантыграм.

сантыгра́м, ‑а, м.

Мера масы, роўная сотай частцы грама.

санты́м, ‑а, м.

Дробная манета, роўная сотай долі франка (у Францыі, Бельгіі, Люксембургу і Швейцарыі).

[Фр. sentime.]

сантыме́нты, ‑аў; адз. няма.

Празмерная чуллівасць. Спаткаліся.. [Антон і Ларыса] нібы два даўнейшыя сябры: сардэчна, але без сантыментаў. Стаховіч. // Іран. Празмерна мяккае, нерашучае дзейнічанне. Сантыменты разводзіць. □ [Віктар Міхайлавіч:] — У мяне план, завод, яго слава, а вы хочаце, каб я займаўся сантыментамі. Скрыган.

[Фр. sentiment — пачуццё.]

сантыме́тр, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная адной сотай долі метра. [Парфенчык] любаваўся сасоначкамі, якія ўзняліся ўжо на вышыню дзесяці-пятнаццаці сантыметраў. Шчарбатаў.

2. Істужка або лінейка з нанесенымі на яе дзяленнямі на сантыметры. Зіна ўзяла сантыметр і пачала мераць. Якімовіч.

сантыметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сантыметра. Сантыметровыя дзяленні. // Даўжынёй у адзін сантыметр. Сантыметровыя радыёхвалі.

сантэ́хнік, ‑а, м.

Спецыяліст, які займаецца ўстаноўкай і наладкай санітарнага абсталявання.

сантэ́хніка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Санітарная тэхніка.