Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

санпрапускні́к, ‑а, м.

Санітарна-прафілактычная ўстанова, якая праводзіць санітарныя мерапрыемствы (мыццё людзей, дэзінфекцыю рэчаў і пад.).

санскры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Літаратурная мова старажытнай Індыі; санскрыцкая мова.

[Санскр. samskrta — літаральна апрацаваны.]

санскрыталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да санскрыталогіі.

санскрытало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае санскрыт.

[Ад санскр. і грэч. logos — вучэнне.]

санскрыто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па вывучэнню санскрыту.

санскры́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да санскрыту; напісаны на санскрыце. Санскрыцкія рукапісы.

санста́нцыя, ‑і, ж.

Разм. Санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Як на ліха, з раёна прыехаў інспектар санстанцыі, дарэчы, малады хлопец, і яны [хлопец і Саша] пайшлі ў суседнюю вёску рабіць нейкую прафілактыку. Шамякін.

санта́л і санда́л 1, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых (санталавых). / ‑у; у знач. зб. Набіраць сандалу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва, багатая на эфірныя алеі.

3. ‑у. Крышталічнае рэчыва з сандалавай драўніны.

4. ‑у. Фарбавальнік, які здабываюць з драўніны розных дрэў (пераважна з так званых чырвоных).

[Грэч. santalon; арабск. sandal.]

санда́л 2, ‑а, м.

Уст. Невялікае судна, якім карысталіся цюркскія народы Прычарнамор’я.

[Тур. sandal — шырокая лодка.]

санда́л 3, ‑а, м.

Прыстасаванне для абагравання жылля ў народаў Усходу.

санта́л,

гл. сандал.

санта́лавы,

гл. сандалавы.