Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераправа́ць, ‑ае.

Незак. да перапрэць.

перапра́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для пераправы, перапраўкі ​2. Пераправачныя сродкі.

пераправе́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераправерыць.

пераправе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Праверыць нанава, яшчэ раз. Пераправерыць падлік. // Праверыць усё, многае або ўсіх, многіх.

перапра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Пераехаць, перайсці цераз якое‑н. цяжкае, небяспечнае для праходу месца. Пераправіцца цераз раку на плытах.

перапра́віць 1, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Унесці якія‑н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым‑н. Пераправіць лічбу «1» на «і». □ Сп’яна ахрысцілі кумы хлапчука Не бацькаўскім імем, а нейкім Панасам; Агледзеўшыся, пабрылі да дзяка, Ды нельга было пераправіць па часе. Танк. — Сыны [пана] не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы. Якімовіч.

2. Змяняючы, выпраўляючы недахопы, памылкі, паправіць усё, многае. Пераправіць усе запісы.

перапра́віць 2, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., каго-што.

1. Перавезці, перавесці (звычайна цераз рэчку або якое‑н. цяжкае небяспечнае для праходу месца). Нарэшце.. камандаванне, пад прыкрыццём «кацюш», пераправіла цераз Бесядзь танкавую брыгаду. Чыгрынаў. — Гэй, там, на пароме! Перапраўце бедных падарожнікаў! Курто.

2. Адправіць, пераспаць каго‑, што‑н. у другое месца (звычайна скрыта або пераадольваючы якія‑н. цяжкасці). Частку зброі хлопцы пераправілі партызанскаму атраду. Васілеўская. [Ганна:] Максім Іванавіч, я думаю, што групу Іванчыка трэба пераправіць у лес... Кучар.

пераправяра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераправяраць.

пераправяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераправерыць.

перапрага́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапрагаць — перапрэгчы.

перапрага́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перапрагаць.