пераправіць 1, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.
1. Унесці якія‑н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым‑н. Пераправіць лічбу «1» на «і». ▪ Сп’яна ахрысцілі кумы хлапчука Не бацькаўскім імем, а нейкім Панасам; Агледзеўшыся, пабрылі да дзяка, Ды нельга было пераправіць па часе. Танк. — Сыны [пана] не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы. Якімовіч.
2. Змяняючы, выпраўляючы недахопы, памылкі, паправіць усё, многае. Пераправіць усе запісы.
пераправіць 2, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., каго-што.
1. Перавезці, перавесці (звычайна цераз рэчку або якое‑н. цяжкае небяспечнае для праходу месца). Нарэшце.. камандаванне, пад прыкрыццём «кацюш», пераправіла цераз Бесядзь танкавую брыгаду. Чыгрынаў. — Гэй, там, на пароме! Перапраўце бедных падарожнікаў! Курто.
2. Адправіць, пераспаць каго‑, што‑н. у другое месца (звычайна скрыта або пераадольваючы якія‑н. цяжкасці). Частку зброі хлопцы пераправілі партызанскаму атраду. Васілеўская. [Ганна:] Максім Іванавіч, я думаю, што групу Іванчыка трэба пераправіць у лес... Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)