Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уклада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да укладальніка. Пасля ўкладальніцкай пачынаецца рэдактарская работа.

уклада́нне 1, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. укладаць ​1 — укласці ​1 (у 1–6 знач.).

2. Тое, што ўкладзена, змешчана ўнутр. Бандэроль з укладаннем.

3. Грашовая сума, укладзеная ў якую‑н. справу, якое‑н. прадпрыемства. Велізарныя ўкладанні іншаземнага капіталу ў рускую прамысловасць і вялікі рост дзяржаўнага доўгу іншаземнай буржуазіі ставілі царскую Расію ў залежнае становішча. «Полымя».

•••

Капітальныя ўкладанні — сродкі, якія дзяржава прызначае на капітальнае будаўніцтва.

уклада́нне 2, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. укладаць ​2 — укласці ​2.

2. Разм. Сачыненне. Укладанне [Веранікі] па рускай літаратуры зачытвалі перад усім класам. Навуменка. З кіпы сшыткаў [Мар’я Іванаўна] выцягнула Нінін сшытак і зачытала ўрыўкі з яе ўкладання. Сапрыка.

уклада́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укласціся, улажыцца.

2. Зал. да укладаць ​1.

уклада́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да укладаць ​2.

уклада́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​1 (у 1–6 знач.).

уклада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​2.

укла́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для ўкладкі (у 1 знач.). Укладачная машына.

укла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укладваць — укласці ​1.

укла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укласціся, улажыцца.

2. Зал. да укладваць.

укла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​1 (у 1–7 знач.).

укла́дзены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укласці ​1 (у 1–6 знач.).

укла́дзены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укласці ​2.

укла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. У які змяшчаецца вялікая колькасць паклажы. Укладзісты чамадан. □ [Сімон] выгрузіў з укладзістых кішэняў свайго пінжака скураныя зляжалыя мяшочкі. Самуйлёнак.