тэлевымярэ́нне, ‑я, н.
Спец. Вымярэнне на адлегласці фізічных велічынь, якія характарызуюць тэхнічны працэс, з’явы прыроды або стан жывога арганізма.
тэлевы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Вышка для перадачы на адлегласць тэлевізійных сігналаў.
тэлевяшча́нне, ‑я, н.
Радыёвяшчанне з перадачай відарысаў з тэлевізійнага цэнтра.
тэлегляда́ч, ‑гледача, м.
Той, хто глядзіць тэлевізійныя перадачы.
тэлегляда́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да тэлеглядач.
тэлегра́ма, ‑ы, ж.
Паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Вечарамі па сценах .. няспыннай стужкай бягуць светавыя літары тэлеграм, толькі што атрыманых рэдакцыяй з усіх канцоў свету. Новікаў. Пасля .. старшыня райвыканкома зачытаў прывітальныя тэлеграмы ў адрас Ахрэма Іванавіча. Кавалёў. [Ян:] — Заўтра тэлеграму адбі. Прыедзе ці не, а паведаміць ты павінен. Чарнышэвіч. // Бланк з такім паведамленнем. Праз тыдзень Ваўчок атрымаў тэлеграму з Чкалава: «Трактары адгружаны, эшалон адпраўляецца. Лясовіч». Хадкевіч.
[Ад грэч. tēle — далёка і gramma — запіс]
тэлегра́мны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы тэлеграме, прызначаны для яе. Тэлеграмны бланк.
тэлегра́ф, ‑а, м.
1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або светлавых сігналаў. Найвялікшае шчасце выпала на долю беларускага юнака. Ён па тэлеграфе перадаваў народу ленінскія дэкрэты аб міры і аб зямлі. Мяжэвіч. Ужо ў дзень 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года тэлеграф прынёс у гэты дом вялікую радасную, хвалюючую вестку аб рэвалюцыйным паўстанні працоўных Петраграда. «ЛіМ». // перан. Перастук цераз сцяну як від сувязі зняволеных. Але Максім не паў духам — ён цвёрда вырашыў авалодаць гэтым турэмным тэлеграфам і пачаў трэніравацца. Машара. Адзінай формай .. зносін [Каладкевіча і Паліванава] быў турэмны тэлеграф — перастук цераз сцяну. Мехаў.
2. Спецыялізаванае прадпрыемства сувязі, якое ажыццяўляе перадачу, прыём і дастаўку тэлеграм, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такое прадпрыемства. На плошчы — цэлы архітэктурны ансамбль прыгожых адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў, а насупраць — універсальны магазін, пошта, тэлеграф. Грахоўскі.
3. Апарат, які перадае і прымае такія паведамленне. Адстукалі тэлеграфы віншавальныя тэлеграмы мантажнікам-вышыннікам, адсвяткавалі будаўнікі сваё вялікае свята. Дадзіёмаў.
[Ад грэч. tēle — далёка і graphō — пішу.]
тэлеграфава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэлеграфаваць; перадача паведамленняў па тэлеграфе.
тэлеграфава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад тэлеграфаваць (у 2 знач.).