крухма́л, ‑у, м.
1. Вуглявод асобага саставу, які ўтвараецца ў зялёных частках большасці раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці ў выглядзе зярнят.
2. Белы парашок без смакавых якасцей, які атрымліваецца з некаторых раслін (прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці). Бульбяны крухмал. Рысавы крухмал.
крухма́ленне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. крухмаліць.
крухма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад крухмаліць.
2. у знач. прым. Крухмальны, накрухмалены. Крухмаленая рубашка.
крухма́лістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць крухмалістага. Крухмалістасць бульбы.
крухма́лісты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе многа крухмалу. Крухмалістая кукуруза. Крухмалістая бульба.
крухма́ліцца, ‑ліцца; незак.
Зал. да крухмаліць.
крухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
Акунаць (бялізну, адзенне) у раствор крухмалу для надання цвёрдасці, глянцу. Крухмаліць бялізну.
крухма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да крухмалу. Крухмальны завод. // Прыгатаваны з крухмалу. Крухмальны клейстар.
2. Насычаны растворам крухмалу; накрухмалены. Крухмальны каўнер. □ З-пад крухмальных манжэтаў высунуліся рукі — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы. Мікуліч.
круце́ль, ‑цяля́, м.
Разм. Хітрун, махляр. Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай, Дасціпным ходам круцяля. Колас. У гэтым Платон не зусім памыляўся: частка завознікаў пасля яго памолу шукала іншых млыноў, а праз людзей з гневам перадавалі, што Саковічы — мярзотнікі, басякі, жулікі і круцялі і што іх ай як добра было б на асіне павесіць! Ракітны.