са́ндрык, ‑а, м.
Спец. Архітэктурнае ўпрыгожанне, карніз над аконным або дзвярным праёмам будынка.
сане́т, ‑а, М ‑неце, м.
Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў. Санет на беларускай мове гэтак жа лёгка і зграбна выражае і даносіць думкі і пачуцці, як санеты славутых італьянскіх і французскіх майстроў, сцвярджаў [М. Багдановіч]. Лойка.
•••
Вянок санетаў гл. вянок.
[Іт. sonetto.]
сане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Уст. Званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком. [Маці] трымала яго руку, але нагою.. [Алесь] непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткі ля яе ложка. Караткевіч.
[Ад фр. sonnette — званок.]
сане́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да санета. Санетная кампазіцыя.
са́ні, ‑ей; адз. няма.
Зімовая павозка на палазах. [Кастусь:] — Зіма наша вядома якая — сёння ў санях, заўтра ў калёсах. Брыль. [Сымон:] — Эх, каб сняжок, запрог бы кабылу ў сані. Чарнышэвіч.
•••
Фінскія сані — сані ў выглядзе крэсла, прымацаванага на доўгіх металічных палазах.
Глядзець на паповы сані гл. глядзець.
Сесці не ў свае сані гл. сесці.
санінспе́ктар, ‑а, м.
Санітарны інспектар. Санінспекгары не ведалі, напэўна, што большасць будучых жыхароў другога корпуса, перш чым трапіць у дзетдом, прайшла, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы. Нядзведскі.
санінстру́ктар, ‑а, м.
Санітарны інструктар. [Смірын] з Івіным пабеглі палявой дарогай і на ўзлеску ўбачылі малодшага ўрача палка Эскіна, які з санінструктарам перавязваў раненага танкіста. Алешка.