біягеахімі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біягеахіміі.
біягеахімі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біягеахіміі.
біягеахі́мія, ‑і,
Навука, якая вывучае працэсы, што адбываюцца ў біясферы з удзелам жывых арганізмаў.
[Ад грэч. bíos — жыццё, gē — зямля і хімія.]
біягеацэно́з, ‑у,
Згуртаванне раслінных, жывёльных і мікраскапічных арганізмаў разам з участкам зямной паверхні, які яны займаюць.
біягене́з, ‑у,
Тэорыі, якія адмаўляюць паяўленне жыцця на Зямлі ў выніку ўзнікнення жывых істот з нежывой матэрыі.
[Ад грэч. bíos — жыццё і génesis — паходжанне, узнікненне.]
біягенеты́чны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: біягенетычны закон — паўтарэнне ў індывідуальным развіцці (антагенезе) арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця (філагенезу) усяго рада продкаў.
біяге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які падтрымлівае, стымулюе развіццё арганізма, жыцця.
біягідрааку́стыка, ‑і,
Біялагічная гідраакустыка, якая вывучае гукі, што ўтвараюцца воднымі арганізмамі.
біяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біяграфіі.
біягра́фія, ‑і,
Апісанне жыцця і дзейнасці каго‑н.
[Ад грэч. bíos — жыццё і graphō — пішу.]
біяда́тчык, ‑а,
Прыбор, які прымацоўваецца да цела або ўводзіцца ў цела чалавека, жывёліны і перадае звесткі пра стан арганізма.