біямехані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біямеханікі.
біямехані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біямеханікі.
біяміцы́н, ‑у,
Антыбіётык, які ўжываецца пры пнеўманіі, ганарэі, дызентэрыі, сыпным тыфе і некаторых іншых хваробах, а таксама дадаецца ў корм жывёле як стымулятар росту.
біяні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біёнікі, ажыццяўляецца на яе аснове.
біяпсі́я, ‑і,
Атрыманне невялікай колькасці тканкі ў хворага для мікраскапічнага даследавання з мэтай вызначэння характару захворвання.
[Ад грэч. bíos — жыццё і opsis — разгляд.]
біясі́нтэз, ‑у,
Утварэнне арганічных злучэнняў у жывых арганізмах або па-за імі пад дзеяннем ферментаў.
[Ад грэч. bíos — жыццё і synthesis — злучэнне.]
біясінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біясінтэзу.
біяста́нцыя, ‑і,
Навукова-даследчая ўстанова, прызначаная для ўсебаковага стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і правядзення эксперыментальных даследаванняў; біялагічная станцыя.
біястымуля́тары, ‑аў;
Рэчывы, якія стымулююць розныя праяўленні жыццядзейнасці арганізма.
біясфе́ра, ‑ы,
Вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.
[Ад грэч. bíos — жыццё і sphaira — шар.]
біятлані́ст, ‑а,
Спартсмен, які займаецца біятлонам.