біядына́міка, ‑і,
Вучэнне аб агульнай жыццядзейнасці арганізма.
[Ад грэч. bíos — жыццё і dynamus — сіла.]
біядына́міка, ‑і,
Вучэнне аб агульнай жыццядзейнасці арганізма.
[Ад грэч. bíos — жыццё і dynamus — сіла.]
біядынамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да біядынамікі.
біякрэ́м, ‑а,
Касметычны крэм, у састаў якога ўваходзяць біястымулятары.
біялагі́зм, ‑у,
Ненавуковая тэндэнцыя тлумачыць грамадскія з’явы біялагічнымі прычынамі.
біялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да біялогіі.
біяло́гія, ‑і,
Комплекс навук пра жыццё як асобую форму руху матэрыі, што гістарычна ўзнікла з нежывой прыроды.
[Ад грэч. bíos — жыццё і logos — вучэнне.]
біяма́са, ‑ы,
Колькасць рэчыва жывых арганізмаў на адзінку паверхні сушы і ці аб’ёму вады.
біяметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да біяметрыі.
біяме́трыя, ‑і,
Сукупнасць матэматычных метадаў вывучэння з’яў жыцця.
[Ад грэч. bíos — жыццё і metreō — вымяраю.]
біямеха́ніка, ‑і,
Раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.
[Ад грэч. bíos — жыццё і механіка.]