біямеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.

[Ад грэч. bíos — жыццё і механіка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)