Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біятло́н, ‑а, м.

Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

[Ад лац. bis — двойчы і грэч. áthlon — спаборніцтва, барацьба.]

біято́кі, ‑аў; адз. біяток, ‑у, м.

Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.

біятэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біятэлеметрыі, прызначаны для яе. Біятэлеметрычныя вопыты.

біятэлеметры́я, ‑і, ж.

Вымярэнне на адлегласці паказчыкаў, якія характарызуюць стан біялагічных аб’ектаў (напрыклад, пульсу, тэмпературы, крывянога ціску ў касманаўтаў, спартсменаў); ажыццяўляецца сродкамі тэлемеханікі.

[Ад грэч. bíos — жыццё, tēle — далёка і metreo — вымяраю.]

біятэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біятэхніі. Біятэхнічная сістэма.

біятэхні́я, ‑і, ж.

Комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць паспяховую гадоўлю ў прыродных умовах дзікіх паляўнічапрамысловых і іншых карысных жывёл.

[Ад грэч. bíos — жыццё і téchnē — мастацтва, майстэрства.]

біяфі́зік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біяфізікі.

біяфі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Навука, якая вывучае фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў жывых арганізмах.

[Грэч. bíos — жыццё і фізіка.]

біяфізі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біяфізікі. Біяфізічная лабараторыя.

біяфі́льтр, ‑а, м.

Збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод.