перайма́льніцтва, ‑а, н.
Несамастойнасць у творчасці, наследаванне, перайманне.
перайма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пераймання (у 2 знач.). Пераймальныя здольнасці дзяцей. Пераймальныя гульні.
2. Несамастойны; запазычаны. Пераймальны верш.
перайма́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераймаць — пераняць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. пераймаць — пераняць (у 3 знач.); наследаванне, імітацыя. Вопыт варты пераймання. Перайманне чужых звычак. □ Салдат абазваўся голасам нейкай птушкі. Хоць гэта было і не вельмі ўдалае перайманне птушкі, але больш ад яго і не патрабавалася. Чорны. Вельмі ж здацен быў Цімох па часці пераймання або перадражнівання каго. Колас.
перайма́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераймаць.
перайма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераняць.
перайменава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перайменаваць.
перайменава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перайменаваць.
перайменава́цца, ‑мянуецца; зак.
Змяніць сваю назву, імя.
перайменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.
Даць каму‑, чаму‑н. новую назву або імя. Перайменаваць вуліцу. Перайменаваць інстытут. Перайменаваць завод.
пераймяно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перайменавацца.
2. Зал. да пераймяноўваць.