перайманне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераймаць — пераняць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. пераймаць — пераняць (у 3 знач.); наследаванне, імітацыя. Вопыт варты пераймання. Перайманне чужых звычак. ▪ Салдат абазваўся голасам нейкай птушкі. Хоць гэта было і не вельмі ўдалае перайманне птушкі, але больш ад яго і не патрабавалася. Чорны. Вельмі ж здацен быў Цімох па часці пераймання або перадражнівання каго. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)