Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самшы́т, ‑а і ‑у, М ‑шыце, м.

1. ‑а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва або куст сямейства самшытавых з цвёрдай драўнінай. / ‑у; у знач. зб. Пасадка самшыту.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

самшы́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да самшыта. Самшытавы гай. // Зроблены з самшыту. Самшытавыя вырабы.

2. у знач. наз. самшы́тавыя, ‑ых. Сямейства вечназялёных кустоў і дроў з вельмі цвёрдай каштоўнай драўнінай.

са́мы, ‑ая, ‑ае; займ. азначальны.

1. Ужываецца пры ўказальных займенніках «той», «гэты» для іх удакладнення ў значэнні: якраз, менавіта. З другога ж боку, гэты самы гук, драпежны і злосны, памагаў.. [Сяргею] крыху агледзецца і больш-менш пэўна вызначыць сваё становішча. Колас. // Ужываецца пры асабовых займенніках, каб падкрэсліць, што гэта і ёсць тая асоба, пра якую ідзе гаворка. [Мужчына:] Гэта ж Гудовіч! [Жанчына:] Ён самы. Крапіва. [Маеўскі:] — Сяргей Фядотавіч?! [Прыборны:] — Ён самы. Шамякін.

2. Пры назоўніках са значэннем месца, прасторы або часу ўдакладняе прасторавую або часавую мяжу дзеяння. Па самыя гусеніцы зарыўся ў тваністы бераг перакулены танк. Лынькоў. У жнівеньскую поўнач, як і тады [даўно], гэтая зорка свеціць над самай тваёй галавой. Навуменка. Ужо на самым світанні прыляцелі падзяўбці насення шэрыя курапаткі. Ігнаценка. // У спалучэнні з назоўнікамі «рыба», «грыбы», «ягады» і пад. азначае: мноства. Цяпер самыя грыбы. □ — Адтуль, адтуль заходзь — там самая рыба ходзіць! — радзіць дзед. Лынькоў. // Пры назоўніках «час», «мера», «раз» і пад. азначае: іменна такі, які патрэбен, падыходзіць. Самая пара была ісці дамоў. М. Стральцоў.

3. З назоўнікамі месца і часу выражае гранічна высокую ступень праяўлення ў іх якой‑н. уласцівасці. Жыта канчала налівацца, нават на ўзгорках, далей ад лесу, на самым санцапёку месцамі ледзь-ледзь яно запалавела. Чорны. [Міхась:] — Арол! Ведае, чым узяць народ. За такім камандзірам кожны ў самае пекла пойдзе. Машара. // Пры назоўніках колькасці і меры абазначае крайнюю ступень колькасці. Самы мінімум. □ [Турсевіч і Лабановіч] лічылі, што ведаюць адзін аднаго да самых што ні ёсць маленькіх дробязей. Колас. // Пры назоўніках, якія абазначаюць крайнія межы ў часе або прасторы. Самы пачатак. Да самага канца. На самым версе. У самым нізе. □ Ладымер і ўсе ў нас ведаюць Костуся з самых малых дзён яго. Чорны. А мора падкідвае раз’юшаныя хвалі ў самае неба. Бядуля.

4. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі служыць для ўтварэння найвышэйшай ступені. Кузьма быў самы вясёлы на сяле чалавек і гарманіст адменны. Кавалёў. Самы большы той шчупак, што з кручка сарваўся. Прыказка. // У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі выражае значэнне: звычайны, натуральны. Міхась нагнуўся і ўбачыў у густой траве... аўтамат. Самы сапраўдны баявы аўтамат... Якімовіч. // Разам з адноснымі прыметнікамі часавага і прасторавага значэння ўказваюць на грапічную мяжу прыметы. У самую апошнюю хвіліну. Самая крайняя хата. □ Мікуцева поле самае бліжэйшае ад калгаснага. Чорны.

5. Тое, што і сам (у 1, 2 знач.). Самы горад акружае прыгожае каменнае ўзбярэжжа, дзе заўсёды прагульваецца шмат вясёлых, шчаслівых людзей. Маўр. Яна рванула канверт гэтак, што парвала самы ліст. Чорны.

•••

Над самым вухам гл. вуха.

На самай справе гл. справа.

На тым самым месцы сесці гл. сесці.

Пад самым носам; перад самым носам гл. нос.

Папасці ў самую кропку гл. папасці.

Па самую завязку гл. завязка.

Самае малое гл. малы.

Самы раз; у самы раз гл. раз.

Самы той! (іран.) — азначае: не на таго напалі.

Самы час гл. час.

самяня́ і самянё, ‑няці; мн. няты, ‑нят; н.

Разм. Маленькі, малады сом.

самя́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і саміна. А нам, малым, хочацца самяціны — аж зубы рыпяць. Ваданосаў.

сам-...,

Уст. У спалучэнні з парадкавымі або колькаснымі лічэбнікамі ўтварае складаныя нязменныя прыметнікі, якія абазначаюць: у такой колькасці (якая паказана лічэбнікам), уключаючы і сам суб’ект гутаркі, напрыклад: сам-сёмы, сам-трэці.

сан, ‑у, м.

1. Званне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі. Сан пасла. Царскі сан. Баярскі сан. // Становішча, якое займае хто‑н. Не знаў я пры знаёмстве нашым, які твой [Хурсан] чын, які твой сан. Аўрамчык. / у іран. ужыв. У найвышэйшым сапе Быў дзядзька-прастарэка. Бывала, як прыстане — Уморыць чалавека. Вітка.

2. Званне духоўнай асобы, служыцеля культу. [Аляксей:] — Паказвае [поп] — ты, хлопча, мяне акуратненька гэтак падрэж патроху, паціху, каб сану не парушыць. Чыгрынаў. — Грашыць не будзе [поп], Не дазволіць сан яму святы... Бялевіч. [Лазавік:] — А вы не з духоўных асоб? [Галавеня:] — Угадалі. Насіў расу, але адрокся ад сану. Хомчанка.

сан...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «санітарны», напрыклад: санкамісія, санбат, санапрацоўка, санурач, санінспектар.

санаві́тасць, ‑і, ж.

Уст. Уласцівасць санавітага. Берлін з яго самазадаволенасцю і санавітасцю.. пакідае ўражанне чагосьці казённага, вымуштраванага... Рамановіч.

санаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае высокі чын, сан. І пад’ехаў князь той сакавіты, Серабром і золатам расшыты, Зіхаціць, як ясная зара. Бялевіч. [Валуеў] любіў пагаварыць пра карысць Расіі, асабліва, калі слухаюць санавітыя людзі. Караткевіч.

2. Паважны; важны з выгляду. Сама Гертруда з роўнай усмешкай на сціснутых губах абняла санавітага чалавека. Чорны. // Які ўласцівы такому чалавеку. Людзі ходзяць урачыста. У святочных строях, А з павагай, з сакавітай, — Ходзяць, як героі. Купала.