павыцяка́ць, ‑ае; зак.
Выцечы — пра ўсё, многае. Павыцякала вада з бітонаў.
павыцяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выцерушыць усё, многае. Павыцярушваць мякіну з мяшкоў.
павыцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выцерабіць што‑н. у многіх месцах; выцерабіць усё, многае. Павыцярэбліваць кусты на сенажаці. Павыцярэбліваць увесь лён.
павыцясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Выцесніць усіх, многіх або ўсё, многае.
павычышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вычысціць усё, многае. Павычышчаць касцюмы.
павычэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вычарпаць, выбраць за некалькі прыёмаў усё, многае. Павычэрпваць ваду з калодзежа.
павычэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вычарціць усё, многае. Павычэрчваць схемы.
павычэ́свацца, ‑аецца; зак.
Вычасацца — пра ўсё, многае. Воўка добра павычэсвалася.
павычэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вычасаць усё, многае (гл. вычасаць 1). Павычэсваць валасы. Павычэсваць лён.
павычэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вычасаць, абчасаць усё, многае (гл. вычасаць 2). Павычэсваць дошкі.
павы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад павысіць.
2. у знач. прым. Больш высокі ў параўнанні са звычайным, нармальным; павялічаны. Павышаная тэмпература. Павышаная праходнасць машыны. □ [Косця], як і многія іншыя маладыя людзі, хварэў павышанай сарамлівасцю. Карпюк. // Больш высокі па тону, больш гучны. Усю невялікую дарогу, хвілін па пяць, Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсах панямонскай інтэлігенцыі. Колас.