павы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад павысіць.
2. у знач. прым. Больш высокі ў параўнанні са звычайным, нармальным; павялічаны. Павышаная тэмпература. Павышаная праходнасць машыны. □ [Косця], як і многія іншыя маладыя людзі, хварэў павышанай сарамлівасцю. Карпюк. // Больш высокі па тону, больш гучны. Усю невялікую дарогу, хвілін па пяць, Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця, аб нікчэмнасці інтарэсах панямонскай інтэлігенцыі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)