Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перадалімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае перад алімпійскімі гульнямі, папярэднічае алімпійскім гульням. Перадалімпійскі год. Перадалімпійскія спаборніцтвы.

перадаперацы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае перад аперацыяй, папярэднічае аперацыі. Перадаперацыйныя працэдуры.

2. у знач. наз. перадаперацы́йная, ‑ай, ж. Памяшканне перад аперацыйным пакоем.

перадапо́шні, ‑яя, ‑яе.

Які папярэднічае апошняму, другі ад канца. Праз тыдзень пасля гэтай гутаркі Алесь, Крушына, Печка і Трайны — у чарговай перадапошняй групе няхворых — выйшлі з-за лагерных дратоў. Брыль. І вось я, Васіль Падлескі, студэнт перадапошняга курса сельскагаспадарчага інстытута, прыехаў у палескую глуш, у вялікае сяло. Пестрак.

перадапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Учыніць паўторны допыт. Перадапытаць арыштаванага.

перадапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадапытаць.

перадару́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перадаручыць.

перадаруча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перадаручаць.

перадаруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перадаручыць.

перадаручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., што.

Даручыць каму‑н. выкананне таго, што было даручана самому. Перадаручыць справу памочніку.

перадары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каго-што і чаго.

1. Падарыць паступова ўсё, многае.

2. Падарыць ізноў тое, што было падорана. Перадарыць падарунак.