тэлеало́гія, ‑і,
Рэлігійна-ідэалістычнае вучэнне, паводле якога ўся гісторыя свету з’яўляецца здзяйсненнем наперад вызначанай богам мэты і ўсё ў развіцці прыроды і грамадства мэтазгодна.
[Ад грэч. télos — мэта, канец і logos — вучэнне.]
тэлеало́гія, ‑і,
Рэлігійна-ідэалістычнае вучэнне, паводле якога ўся гісторыя свету з’яўляецца здзяйсненнем наперад вызначанай богам мэты і ўсё ў развіцці прыроды і грамадства мэтазгодна.
[Ад грэч. télos — мэта, канец і logos — вучэнне.]
тэлеапера́тар, ‑а,
Аператар тэлестудыі.
тэлеатэлье́,
Атэлье па ўстаноўцы і рамонту тэлевізараў; тэлевізійнае атэлье.
тэлеаўтама́тыка, ‑і,
Галіна аўтаматыкі, якая ахоплівае тэорыю і прынцыпы пабудовы сістэм кіравання з выкарыстаннем метадаў і сродкаў тэлемеханікі.
тэлеаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэлеаўтаматыкі, звязаны з тэлеаўтаматыкай.
тэлеба́чанне, ‑я,
1. Перадача на адлегласць рухомых відарысаў пры дапамозе радыёэлектронных устройстваў.
2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.
тэлеві́зар, ‑а,
Радыётэхнічнае ўстройства для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння.
[Ад грэч. tēle — далёка і лац. visio — бачанне.]
тэлеві́зарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэлевізара.
тэлевізі́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для прыёму або перадачы відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлебачання.
•••
тэлевымяра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэлевымярэння, служыць для яго.