Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крану́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад крануць.

крану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак., чаго.

1. Зак. да кранацца.

2. Разм. Зрабіцца псіхічна ненармальным. Крануўся чалавек ад гора.

•••

Крануцца з розуму — страціць розум, звар’яцець. Каб хто пабачыў збоку, то напэўна падумаў бы, што настаўнік крануўся з розуму. Колас.

Лёд крануўся гл. лёд.

крану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце.

Зак. да кранаць.

•••

Пальцам не крануць каго — не прычыніць ніякай шкоды каму‑н.

кранштэ́йн, ‑а, м.

1. Выступ у сцяне для падтрымання карніза, балкона і пад.; кансоль (у 1 знач.).

2. Гарызантальная апора для прымацавання дэталі, механізма да вертыкальнай паверхні.

[Ад ням. Kragstein.]

крап, ‑у, м.

1. Дробныя плямкі другога колеру на чым‑н.; крапіны. Белы мармур з чорным крапам.

2. Расфарбоўка ў выглядзе дробных капель (на рубашцы ігральнай карты, абрэзе кнігі і пад.). Кніга з чырвоным крапам.

крапа́к, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека моцнага целаскладу. Сюды ж вольным часам заходзіць і царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, крапак-старычына гадоў за шэсцьдзесят. Колас. // Пра моцнае дрэва, звычайна пра дуб. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы. Прануза.

кра́панне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. крапаць.

крапасны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да крэпасці ​1. Крапасная сцяна. Крапасная вежа. Крапасное збудаванне.

кра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць дробнымі каплямі (пра дождж). Калі пачаў крапаць дождж, Вася пакрыў жыллё палаткай і скамандаваў дзецям забірацца ў сярэдзіну. Мележ.

2. Пакрываць крапінамі што‑н., наносіць крап. Крапаць чарнілам на паперу.

крапе́ж, ‑пяжу, м., зб.

1. Дэталі (балты, штыфты і пад.) для нерухомага злучэння частак машын і канструкцый.

2. Матэрыял (стойкі, плыты і пад.) для мацавання горных вырабатак. І шахцёр сягоння ў шахце Смела ў забой ідзе: Стойкі нашыя на вахце — Наш крапеж не падвядзе. Панчанка.