Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідраэлева́тар, ‑а, м.

Спец. Водаструменная помпа для пад’ёму і перамяшчэння па трубаправодзе вадкасцей і разрэджанага грунту.

гідраэлектраста́нцыя, ‑і, ж.

Электрычная станцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію, скарыстоўваючы сілу падаючай вады (скарочана ГЭС).

гідраэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выпрацоўкі і выкарыстання энергіі гідраэлектрастанцыяй. Гідраэлектрычная станцыя.

гідраэнерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна энергетыкі, звязаная з выкарыстаннем энергіі вады для выпрацоўкі электраэнергіі на гідраэлектрастанцыях.

гідраэнергеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гідраэнергетыкі. Гідраэнергетычныя даследаванні.

2. Які мае адносіны да воднай энергіі. Гідраэнергетычныя рэсурсы краіны.

гідро́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гідраграфіі.

гідро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гідралогіі.

гідро́ліз, ‑у, м.

Расшчапленне складанага рэчыва пад дзеяннем вады.

[Ад грэч. hýdōr — вада і lýsis — разлажэнне, распад.]

гідро́лізны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідролізу, прызначаны для яго. Гідролізны завод. Гідролізная апрацоўка кармоў. // Прыгатаваны шляхам гідролізу. Гідролізны спірт.

гідро́метр, ‑а, м.

Прыбор для вызначэнне ўзроўню вады ў водным басейне, а таксама скорасці цячэння вады.