Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Асноўвацца, базіравацца. Беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах пісьма: фанетычным і марфалагічным. Юргелевіч. Існаванне і развіццё грамадства грунтуецца на працы народных мас. Лушчыцкі.

2. Зал. да грунтаваць.

грунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Асноўваць, базіраваць. Грунтаваць вывады на правераных даных.

2. Пакрываць грунтам (у 5 знач.). Грунтаваць мэблю.

грунтавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да грунту (у 1 знач.). Грунтавая дарога. Грунтавыя воды.

2. Які мае адносіны да грунту (у 5 знач.). Грунтавыя фарбы.

грунтазна́ўства, ‑а, н.

Частка інжынернай геалогіі, якая вывучае грунты з пункту погляду магчымасці будаўніцтва на іх розных аб’ектаў.

грунтаме́р, ‑а, м.

Прылада для даследавання ўласцівасцей грунту. З дапамогай механічнага грунтамера даследаваўся грунт Месяца.

грунтва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Тое, што і ватэрпас.

грунто́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для грунтоўкі (у 1 знач.). Грунтовачны састаў.

грунто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. грунтаваць.

2. Тое, што і грунт (у 5 знач.). Клеявая грунтоўна. Масляная грунтоўна.

грунто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грунтоўнага. Грунтоўнасць даследавання.

грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.