Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вярблю́джына, ‑ы, ж.

Мяса вярблюда.

вярблю́дзіца, ‑ы, ж.

Самка вярблюда.

вярблю́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак.; ж.

Аднагадовая расліна сямейства лебядовых.

вярбня́к, вербняку, м., зб.

Зараснік вярбы; маладыя вербы.

вярбо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вярбоўкай, вербаваннем. Вярбовачны пункт.

вярбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вярбы. Вярбовая кара. // Зроблены з вярбы. Жалейкай вярбовай Дражню жаўрука. Жычка.

2. у знач. наз. вярбо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца вярба, таполя і пад.

вярбо́ўка, ‑і, ДМ ‑цы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вербаваць.

вярбо́ўшчык, ‑а, м.

Тон, хто займаецца вярбоўкай.

вярбо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вярбоўшчык.

вяргі́ня, ‑і, ж.

Шматгадовая травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру.