Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жаўтазель, ✂, м.

Кустовая стэпавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі.

|| прым. жаўтазелевы, ✂.

жаўтароты, ✂.

  1. Пра птушанят; з жаўцізной ля дзюбы.

    • Ж. шпак.
  2. перан. Зусім нявопытны, наіўны.

    • Ж. хлапчук.

|| наз. жаўтаротасць, ✂.

жаўтаскуры, ✂.

З жоўтай скурай.

жаўтатвары, ✂.

З жоўтым тварам.

жаўтацвет, ✂, м.

Лугавая расліна з жоўтымі кветкамі.

|| прым. жаўтацветны, ✂.

жаўтлявы, ✂.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

|| наз. жаўтлявасць, ✂.

жаўтляк, ✂, м.

Пераспелы жоўты агурок.

жаўток, ✂, м.

У птушыным яйцы: густое жоўтае рэчыва.

|| прым. жаўтковы, ✂ і жаўточны, ✂.

жаўтуха, ✂, ж.

  1. Жоўтая афарбоўка скуры і слізістых абалонак, што назіраецца пры захворванні печані, жоўцевых шляхоў, а таксама крыві.

  2. Тое, што і вірусны гепатыт.

|| прым. жаўтушны, ✂.

жаўцецца, ✂; незак.

Вылучацца сваім жоўтым колерам.