Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жарэбная, ✂.

Пра кабылу і самак некаторых іншых капытных (асліцу, ласіху, вярблюдзіцу): цяжарная.

|| наз. жарэбнасць, ✂.

жар-птушка, ✂, ж.

Казачная птушка незвычайнай прыгажосці з яркім агністым пер’ем.

  • Знайсці пяро жар-птушкі.

жатны, ✂ (разм.).

Які служыць для жніва.

  • Жатная тэхніка.

жаўлак, ✂, м.

Цвёрдая, у выглядзе гуза, пухліна на целе чалавека, жывёлы.

|| прым. жаўлачны, ✂.

жаўна, ✂, ж.

Назва чорнага і зялёнага.

жаўнер, ✂, м. (уст.).

Салдат польскай арміі.

|| прым. жаўнерскі, ✂.

жаўнерка, ✂, ж. (уст.).

Жонка жаўнера.

жаўранак, ✂, м.

Тое, што і жаваранак.

|| прым. жаўраначны, ✂ і жаўранкавы, ✂.

жаўрук, ✂, м. (абл.).

Тое, што і жаваранак.

|| прым. жаўруковы, ✂.

жаўта...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «жоўта...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. жаўтагруды, жаўтадзюбы, жаўтазём, жаўталісты, жаўтароты, жаўтаскуры.