Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэмаркацыя, , ж. (спец.).

  1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніц спецыяльнымі знакамі паміж сумежнымі дзяржавамі.

  2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

|| прым. дэмаркацыйны, .

Дэмаркацыйная лінія —

  1. лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;
  2. лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;
  3. паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.

дэмарш, , м. (спец.).

Дыпламатычнае выступленне (пратэст, просьба або папярэджанне), адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы.

  • Д. пасла.

дэмаскіраваць, ; зак. і незак.

Зняць (знімаць) або парушыць (парушаць) маскіроўку.

  • Д. аб’ект.

|| звар. дэмаскіравацца, .

|| наз. дэмаскіраванне, і дэмаскіроўка, .

дэмілітарызаваць, ; зак. і незак.

Раззброіць (раззбройваць), забараніўшы мець ваенную прамысловасць, умацоўваць якую-н. тэрыторыю і трымаць на ёй узброеныя сілы.

дэмісезонны, .

Пра верхняе адзенне, тканіну: прызначаны для нашэння вясной і ўвосень.

  • Дэмісезоннае паліто.

дэмограф, , м.

Спецыяліст па дэмаграфіі.

дэмпінг, , м. (спец.).

Адзін з сродкаў канкурэнтнай барацьбы — продаж тавараў на знешніх рынках па цэнах, больш нізкіх, чым на ўнутраным або сусветным рынку.

|| прым. дэмпінгавы, .

  • Дэмпінгавыя цэны.

дэнансаваць, ; зак. і незак. (спец.).

У міжнародным праве; аб’явіць (аб’яўляць) несапраўдным, спыніўшым свае дзеянне.

  • Д. дагавор.

|| наз. дэнансаванне, і дэнансацыя, .

дэнатурат, , м.

Прызначаны для тэхнічных мэт этылавы спірт-сырэц са спецыяльнымі дабаўкамі.

|| прым. дэнатуратны, .

дэнацыяналізаваць, ; зак. і незак.

Вярнуць (вяртаць) нацыяналізаванае ранейшым уладальнікам у прыватную ўласнасць.

|| наз. дэнацыяналізацыя, .