Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэльта, ✂, ж.

Вусце ракі з яго разгалінаваннямі на асобныя рукавы і частка сушы, што да яго прылягае.

  • Д. Дняпра.

|| прым. дэльтавы, ✂.

дэльтаплан, ✂, м.

Лёгкі безматорны лятальны апарат з трохвугольнай нясучай паверхняй, прызначаны для планіруючых палётаў.

дэльтапланерызм, ✂, м.

Від спорту, звязаны з палётамі на дэльтапланах.

|| прым. дэльтапланерны, ✂.

дэльтапланерыст, ✂, м.

Спартсмен, які лятае на дэльтаплане.

|| ж. дэльтапланерыстка, ✂.

|| прым. дэльтапланерысцкі, ✂.

дэльфін, ✂, м.

Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з падатрада зубатых кітоў.

|| прым. дэльфінавы, ✂.

дэльфінарый, ✂, м.

Комплекс збудаванняў з басейнам для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

дэмабілізавацца, ✂; зак.

Звольніцца з ваеннай службы па дэмабілізацыі.

дэмабілізаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) дэмабілізацыю.

дэмабілізацыя, ✂, ж.

  1. Перавод арміі і звязаных з ёю галін народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае.

    • Д. арміі.
    • Д. прамысловасці.
  2. Звальненне з ваеннай службы ў запас.

    • Д. радавога і афіцэрскага саставу.
  3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх-н. задач.

|| прым. дэмабілізацыйны, ✂.

дэмагагічны, ✂.

  1. гл. дэмагогія.

  2. Які з’яўляецца дэмагогіяй, прасякнуты дэмагогіяй.

    • Д. прыём.