Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэкараваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Надаць (надаваць) чаму-н. прыгожы выгляд знешнім убраннем.

  • Д. залу кветкамі.

|| зак. задэкараваць, ✂.

дэкаратар, ✂, м.

  1. Мастак, які піша дэкарацыі, афармляе сцэну, здымачную пляцоўку.

  2. Спецыяліст па ўпрыгожванню будынкаў, памяшканняў.

|| прым. дэкаратарскі, ✂.

дэкаратыўны, ✂.

  1. Прызначаны для ўпрыгожання чаго-н.

    • Д. жывапіс.
    • Дэкаратыўныя расліны.
  2. Жывапісны, маляўнічы.

    • Д. від.

|| наз. дэкаратыўнасць, ✂.

дэкарацыя, ✂, ж.

Жывапісны або архітэктурны малюнак месца і абставін сцэнічнага дзеяння.

  • Д. першага акта.

◊

  • Перамена дэкарацый — аб змяненні абставін, становішча спраў; агульнага выгляду чаго-н.

|| прым. дэкарацыйны, ✂.

дэкаціраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Апрацаваць (апрацоўваць) шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой, каб яна не збягалася ад сырасці.

|| наз. дэкаціроўка, ✂.

|| прым. дэкаціровачны, ✂.

дэкваліфікавацца, ✂; зак.

Страціць кваліфікацыю, прафесійныя веды і вопыт.

|| наз. дэкваліфікацыя, ✂.

дэкламаваць, ✂; незак.

Выразна, па-майстэрску чытаць мастацкія творы.

  • Д. паэмы Янкі Купалы.

|| зак. прадэкламаваць, ✂.

|| наз. дэкламацыя, ✂.

|| прым. дэкламацыйны, ✂.

дэкламатар, ✂, м.

Артыст, які выступае з дэкламацыяй, той, хто дэкламуе.

|| прым. дэкламатарскі, ✂.

  • Дэкламатарскае майстэрства.

дэклараваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю аб чым-н. (у 1 знач.).

  • Д. дзяржаўную незалежнасць.

дэкларатыўны, ✂.

  1. Які мае форму дэкларацыі (у 1 знач.), урачысты.

    • Дэкларатыўная заява.
  2. На словах, знешні.

    • Усе яго абяцанні носяць д. характар.

|| наз. дэкларатыўнасць, ✂.