Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскавацца, ; зак.

  1. Згубіць падкову або падковы (пра каня).

    • За вясну раскаваліся коні.
  2. Вызваліцца ад лёду, снегу.

    • Раскаваліся рэкі.

|| незак. раскоўвацца, .

раскавяліць, ; зак. (разм.).

Рассячы, разваліць, глыбока параніць.

  • Р. нагу сякерай.

|| незак. раскавельваць, .

расказ, , м.

Вуснае паведамленне пра каго-, што-н.

  • Усе слухалі р. старога рыбака.

расказаць, ; зак.

Вусна паведаміць пра што-н. бачанае, чутае.

  • Р. пра ўсё перажытае.

|| незак. расказваць, .

|| наз. расказ, .

расказчык, , м.

Той, хто расказвае што-н.

|| ж. расказчыца, .

|| прым. расказчыцкі, .

раскалаціць, ; зак.

  1. Інтэнсіўна мяшаючы, размяшаць, зрабіць раўнамерным раствор чаго-н.

    • Р. цеста на бліны.
  2. Разбіць, размалаціць.

    • Р. збанок.

|| незак. раскалочваць, .

раскалашмаціць, ; зак. (разм.).

Разбіць, растрапаць; разграміць у бойцы.

  • Р. гарнізон праціўніка.

раскалоць, ; зак.

  1. гл. калоць​2.

  2. перан., каго-што. Раз’яднаць, унёсшы рознагалоссі; супярэчнасці.

    • Р. групоўку.

|| незак. расколваць, .

|| наз. расколванне, і раскол, .

раскалупаць, ; зак. (разм.).

  1. Калупаючы, разадраць, зрабіць дзірку ў чым-н.

    • Р. дзірку ў мяху.
  2. Калупаючы, садраць струп з ранкі.

    • Р. рану.

|| незак. раскалупваць, .

раскалыхаць, ; зак.

  1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца.

    • Р. качэлі.
  2. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым.

    • Р. слупок.
  3. перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці.

    • Пыталіся многа, ледзь раскалыхалі яго на адказы.

|| незак. раскалыхваць, .