Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рагожка, ✂, ж.

  1. гл. рагожа.

  2. Тканіна рэдкага палатнянага перапляцення.

    • Сукенка з рагожкі.

рагожына, ✂, ж. (разм.).

Кавалак рагожы.

  • Накрыць бочку рагожынай.

рагоз, ✂, м.

Шматгадовая травяністая балотная расліна, коп’епадобны трыснёг.

|| прым. рагозавы, ✂ і рагозны, ✂.

рагу, нескл., н.

Страва з дробных утушаных кавалачкаў мяса, рыбы або гародніны.

рагуліна, ✂, ж. (разм.; спец.).

Тое, што і рагуля.

рагуля, ✂, ж. (разм.).

Усякі прадмет, які мае разгалінаванне ў выглядзе рагоў ​1.

|| памянш. рагулька, ✂.

рад, ✂, м.

  1. Лінія роўна размешчаных аднародных прадметаў.

    • Р. пладовых дрэў.
    • Стаяць радамі.
    • У першых радах (таксама перан. уперадзе ўсіх).
  2. Сукупнасць з’яў, падзей і пад., якія ідуць адно за адным.

    • Рады пакаленняў.
  3. Некаторая, звычайна немалая колькасць чаго-н., шэраг.

    • Быў прачытан рад лекцый.
  4. мн. Склад, асяроддзе.

    • У радах арміі.
  5. Магазіны, ларкі, размешчаныя ў адну лінію.

    • Гандлёвыя рады.
  6. Прабор у валасах.

    • Расчэсаныя на рад валасы.

|| памянш. радок, ✂.

|| прым. радковы, ✂.

  • Радковая сяўба.
  • Радковая сеялка.

|| прым. радавы, ✂ і радны, ✂.

  • Радавая пасадка бульбы.
  • Радавая сеялка.

рада, ✂, ж.

  1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

    • Папрасіць рады.
    • Іншай рады не было.
  2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў, нарада.

    • Сямейная р.
  3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды.

    • Мясцовая р.
    • Выбарная р.

радавацца, ✂; незак.

Адчуваць радасць, аддавацца радасці, быць у вясёлым, радасным настроі.

  • Р. веснавому дню.
  • Р. поспеху.
  • Чалавек радаваўся, смяяўся.

|| зак. абрадавацца, ✂, узрадавацца, ✂ і парадавацца, ✂.

радаваць, ✂; незак.

Выклікаць радасць у кім-, чым-н., прыносіць радасць, асалоду.

  • Поспехі дзяцей радуюць нас.
  • Зялёная рунь радуе вока.

|| зак. абрадаваць, ✂, узрадаваць, ✂ і парадаваць, ✂.