душа, ✂, ж.
-
Унутраны, псіхічны стан чалавека, яго свядомасць.
-
Тая ці іншая ўласцівасць характару, а таксама чалавек з тымі ці іншымі ўласцівасцямі.
- Добрая д.
- Чалавек адкрытай душы.
-
перан., чаго. Натхніцель, арганізатар чаго-н.
- Д. ўсёй справы.
- Д. кампаніі.
-
Пра чалавека (звычайна ва ўстойлівых словазлучэннях; разм.).
- У хаце ні душы.
- Сям’я з пяці душ.
- На душу насельніцтва.
-
(звычайна са словам «мая»). Сяброўскі фамільярны зварот да чаго-н. (разм.).
-
перан., чаго. Самае галоўнае, сутнасць чаго-н.
-
Песня — д. народа.
-
Раскрыць душу навукі.
-
Адвесці душу (разм.) —
- задаволіць моцнае жаданне;
- выказаць каму-н. тое, што набалела.
-
Аддаць богу душу (разм.) — памерці.
-
Выматаць душу (разм.) — давесці да поўнай знямогі.
-
Душа не ляжыць да каго-чаго (разм.) — няма цікавасці да каго-, чаго-н.
-
Душа ў пятках апынулася (разм.) — пра моцны раптоўны страх.
-
Душой загавець (разм.) — памерці, аддаць богу душу.
-
Жыць душа ў душу (разм.) — дружна, у поўнай згодзе.
-
З адкрытай душой — шчыра, нічога не тоячы.
-
З дарагой душой (разм.) — ахвотна, з задавальненнем.
-
За мілую душу (разм.) — з задавальненнем, ахвотна, не задумваючыся.
-
Ні капейкі за душой (разм.) — зусім без грошай.
-
Працаваць з душой — з задавальненнем, ахвотна, старанна.
-
Стаяць над душой у каго (разм.) — неадступна вісець над кім-н., надакучаючы сваёй прысутнасцю.
|| памянш.-ласк. душачка, ✂.
|| прым. душэўны, ✂.
- Душэўныя хваробы (псіхічныя).
- Душэўная трывога.
душавая, ✂, ж.
Памяшканне з душавым прыстасаваннем.
душагрэйка, ✂, ж. (уст.).
Цёплая жаночая кофта без рукавоў.
душагуб, ✂, м. (разм.).
Забойца, ліхадзей, разбойнік.
|| ж. душагубка, ✂.
|| прым. душагубскі, ✂.
душагубства, ✂, н. (разм.).
Забойства, ліхадзейства.
- Многа душагубстваў на яго рахунку.
душапрыказчык, ✂, м.
Асоба, якой завяшчальнік даручае выказаць завяшчанне.
|| ж. душапрыказчыца, ✂.
душашчыпальны, ✂ (разм.).
Занадта чуллівы, сентыментальны.
|| наз. душашчыпальнасць, ✂.