Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

духавіты, ✂ (разм.).

Пахучы, з прыемным модным пахам.

  • Пракосы духавітага сена.

духавы, ✂.

  1. Які дзейнічае пры дапамозе ўдзімання паветра (пра музычныя інструменты).

    • Д. аркестр.
  2. Які дзейнічае пры дапамозе нагрэтага паветра.

    • Духавая печ.
    • Д. прэс

духан, ✂, м.

Невялікі шынок (на Каўказе, на Блізкім Усходзе).

духаншчык, ✂, м.

Гаспадар духана.

|| ж. духаншчыца, ✂.

духата, ✂, ж.

Душнае, нясвежае паветра.

  • У пакоі страшэнная д.
  • У тайзе стаяла д.

духі, ✂.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, што ўжываецца як парфумерны сродак.

  • У пакоі адчуўся ледзь улоўны пах тонкіх духоў.

духмяны, ✂.

Як: прыемна пахне.

  • Духмянае сена.

|| наз. духмянасць, ✂.

духоўка, ✂, ж.

Жалезная скрынка ў кухоннай пліце, якая моцна награваецца і служыць для прыгатавання ў ёй яды.

  • Спячы пірог у духоўцы.

|| прым. духовачны, ✂.

духоўнасць, ✂, ж.

Духоўная, інтэлектуальная сутнасць чалавека, супрацьлеглая яго фізічнай, цялеснай сутнасці.

духоўнік, ✂, м.

Свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-н.