Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дракон, ✂, м.

  1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.

  2. Вялікая яшчарка, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах і можа лятаць.

|| прым. драконавы, ✂.

драконаўскі, ✂ (кніжн.).

Крайне рэакцыйны, бязлітасны, жорсткі [ад старажытнагрэчаскага заканадаўца Дракона].

  • Драконаўскія законы.
  • Драконаўскія меры.

драла у знач. вык. (разм.).

Уцякаць, колькі сілы.

  • Ускочыў ды д.
  • Даць (задаць) драла (пусціцца наўцёк).

драма, ✂, ж.

  1. Род літаратурных твораў, напісаных у дыялагічнай форме без аўтарскай мовы і прызначаных для выканання акцёрамі на сцэне.

  2. Літаратурны твор у дыялагічнай форме з сур’ёзным, але не гераічным зместам (у адрозненне ад камедыі і трагедыі).

  3. перан. Цяжкая падзея, перажыванне, якое прыносіць маральныя пакуты.

    • Душэўная д.

|| прым. драматычны, ✂.

драматург, ✂, м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

драматургія, ✂, ж.

  1. Драматычнае мастацтва; тэорыя пабудовы драматычных твораў.

    • Курс драматургіі.
  2. зб. Сукупнасць драматычных твораў.

    • Руская класічная д.
    • Д. Кандрата Крапівы.

|| прым. драматургічны, ✂.

драматызаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Перарабіць (-рабляць) які-н. твор, надаючы яму форму драмы.

    • Д. аповесць.
  2. Узмацніць (-няць) драматызм, напружанасць чаго-н.

    • Рэжысёр драматызуе ролю старца.

|| наз. драматызацыя, ✂.

драматызм, ✂, м.

  1. Напружанасць дзеяння, уласцівая драме.

    • П’еса, поўная драматызму.
  2. перан. Крайняя напружанасць, цяжкасць становішча, абставін.

    • Д. абставін.

драматычны, ✂.

  1. гл. драма.

  2. Поўны драматызму.

    • Драматычная развязка.
    • Д. выпадак.
  3. Пра голас спевака: моцны, крыху рэзкі па тэмбру.

    • Д. тэнар.

|| наз. драматычнасць, ✂.

драмацца, ✂; безас.; незак.

Аб стане дрымоты.

  • Нешта дрэмлецца, ці не на дождж гэта.