Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драбінкі, ✂, н. (разм.).

У калясцы — бакавая абрашотка.

драбіны​1, ✂

Лесвіца (прыстаўная).

драбіны​2, ✂

  1. Каляска.

  2. Бакавая абрашотка (у калясцы; разм.).

драбіцца, ✂; незак.

  1. Разбівацца на дробныя часткі.

    • Хвалі драбяцца аб скалы.
  2. перан. Расчляняцца, раздзяляцца.

    • Драбяцца сілы.

|| зак. раздрабіцца, ✂.

драбіць, ✂; незак.

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. камень.
  2. перан. Раздзяляць, расчляняць.

    • Д. сілы.

|| зак. раздрабіць, ✂.

|| наз. драбленне, ✂.

|| прым. драбільны, ✂.

драблёны, ✂.

Разбіты, здроблены.

  • Драблёная цэгла.

драбна...

Першая частка складаных слоў у знач. дробны, якая ўжываецца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. драбнатвары, драбналессе.

драбнаваты, ✂ (разм.).

Крыху меншы за звычайны.

  • Драбнаватая бульба.
  • Драбнаватая рыба.

драбната, ✂, ж., зб. (разм.).

Маленькія, дробныя істоты або прадметы.

  • Рыбу вылавілі, засталася д.

драбнатэмнасць, ✂, ж.

Дробная тэматыка, якая не закранае істотных пытанняў, вялікіх праблем.

  • Д. навукова-даследчых планаў.