Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драбнець, ✂; незак.

  1. Станавіцца драбней, дробным па велічыні, памеру.

    • Лес паступова драбнеў.
    • Дождж драбнее.
  2. перан. Траціць ранейшую значнасць.

    • Інтарэсы драбнеюць.

|| зак. здрабнець, ✂.

|| наз. драбненне, ✂.

драбніца, ✂, ж.

  1. Дробязь, пусцяк, які не мае значэння.

    • Ці варта спрачацца з-за драбніц.
  2. Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

    • Карту ён ведаў да драбніц.

драбніцца, ✂; незак.

  1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.

    • Косці драбняцца на муку.
  2. Раздзяляцца, расчляняцца.

    • Сілы драбняцца.

драбніць, ✂; незак.

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. груз.
    • Д. цэглу.
  2. Раздзяляць, чляніць.

    • Д. сілы.

|| зак. здрабніць, ✂.

драбнюткі, ✂.

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

  • Пачынаўся д. дожджык.
  • Драбнюткае насенне.

драбок, ✂, м.

Крупінка якога-н. цвёрдага рэчыва.

  • Д. солі.

драбы, ✂, н. (разм.).

  1. Рэбры, косці.

    • У кароў адны д.
  2. Унутраная апорная частка чаго-н.; каркас, касцяк.

    • Замест хлява драбы стаяць.

драбяза, ✂, ж., зб.

  1. Розныя дробныя рэчы.

    • У скрынцы знаходзілася ўсялякая д.
  2. Што-н. неістотнае, не вартае ўвагі.

    • У параўнанні з гэтай падзеяй усё іншае ўяўлялася драбязой.

драбязговы, ✂ (разм.).

  1. Які прыдае значэнне дробязям, глупству.

    • Д. характар.
    • Драбязговая натура.
  2. Нікчэмны, малазначны.

    • Д. факт.
    • Драбязговыя спрэчкі.

|| наз. драбязговасць, ✂.

драбязіць, ✂; незак. (разм.).

Ісці дробнымі частымі крокамі.

  • Ён драбязіў сваімі кароценькімі нагамі.