Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драмаць, ✂; незак.

  1. Знаходзіцца ў стане дрымоты.

    • Прыпёрся да печы і дрэмле.
  2. перан. Быць у стане спакою, нерухомасці.

    • Унутры драмалі сілы.
    • Ціха драмала Палессе.

драндулет, ✂, м. (разм. жарт.).

Стары, разбіты экіпаж, аўтамабіль і пад.

  • Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце.

дранік, ✂, м.

Блін з дранай бульбы.

  • Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.

драніца, ✂, ж.

Тое, што і дранка.

  • Дах з драніцы.

|| прым. дранічны, ✂.

дранка, ✂, ж., зб.

Тонкая драўляная дошчачка для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку.

дранкуля, ✂, ж.

Буйны шрот.

  • Дранкулі рыхтуюць на мядзведзяў.

драннаваты, ✂.

Не зусім дрэнны, але і нядобры.

  • Драннаватае надвор’е.

дранцвець, ✂; незак.

Траціць адчувальнасць, дзеравянець.

  • Нага дранцвее.

|| зак. здранцвець, ✂ і адранцвець, ✂.

|| наз. дранцвенне, ✂.

драны, ✂.

  1. Зношаны, падраны.

    • Драныя боты.
  2. Здробнены на тарцы.

    • Драныя аладкі.

драп, ✂, м.

Тоўстая тканіна з шэрсці, з якой шыюць верхняе адзенне.

  • Паліто з драпу.

|| прым. драпавы, ✂.