Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драпіна, ✂, ж.

Ранка на скуры, пашкоджанне ў выглядзе палоскі на прадмеце, зробленыя чым-н. вострым (нажом, кіпцюрамі і пад.).

  • Глыбокая д.
  • Ногі ў драпінах ад іржэўніку.
  • Д. на паліраваным стале.

|| памянш. драпінка, ✂.

драпіраваць, ✂; незак.

Абіваць, упрыгожваць якой-н. тканінай, збіраючы адзенне, тканіну ў прыгожыя складкі.

  • Д. сцены.

|| зак. задрапіраваць, ✂.

|| звар. драпіравацца, ✂.

|| зак. задрапіравацца, ✂.

|| наз. драпіроўка, ✂ і драпіраванне, ✂.

драпіроўка, ✂, ж.

  1. гл. драпіраваць.

  2. Фіранка, тканіна, што спускаецца шырокімі складкамі.

|| прым. драпіровачны, ✂.

драпіроўшчык, ✂, м.

Майстар, які займаецца драпіроўкай (у 1 знач.).

|| ж. драпіроўшчыца, ✂.

драпры, нескл., н.

Тое, што парцьера.

драсён, ✂, м.

Травяністая, звычайна адналетняя, расліна сямейства грэчкавых.

|| прым. драсёнавы, ✂.

  • Сямейства драсёнавых (наз.).

дратаванка, ✂, ж. (разм.).

Пяньковая або льняная пуга, крута звітая з трох столак (кожная з якіх з’яўляецца асобнай тоненькай вяровачкай).

  • Пастухі і падпаскі гучна ляскалі дратаванкамі.

дратаваны, ✂ (разм.).

Звіты з трох тонкіх тугіх вяровачак (пра пугу).

  • Дратаваная пуга.

дратаваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Таптаць, вытоптваць нагамі.

    • Д. пасевы.
  2. Пра каня: раніць нагу падковай другой нагі.

|| зак. здратаваць, ✂.

дратва, ✂, ж.

Тоўстая насмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і пад.

|| прым. дратвенны, ✂.