Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дробнаўласніцкі, .

Які належыць, уласцівы дробным уласнікам.

  • Дробнаўласніцкія інтарэсы.

дробны, .

  1. Які складаецца з невялікіх па велічыні аднародных часцінак.

    • Д. дождж.
    • Д. пясок.
  2. Нязначны па велічыні, памеру, вартасці.

    • Дробная жывёла.
    • Д. почырк.
    • Дробныя грошы.
  3. Невялікі, маламоцны і малазначны ў эканамічных і грамадскіх адносінах.

    • Дробная гаспадарка.
    • Д. вытворца.
  4. Неістотны, які не мае вялікага значэння.

    • Дробныя факты.
  5. перан. Мізэрны, нікчэмны, нізкі.

    • Дробныя інтарэсы.
    • Дробная душа.

|| наз. дробнасць, .

дробязны, .

  1. Які надае вялікае значэнне пусцякам, дробязі.

    • Д. чалавек.
  2. Нязначны, неістотны.

    • Д. факт.
    • Дробязныя спрэчкі.

|| наз. дробязнасць, .

дробязь, , ж.

  1. зб. Прадметы малой велічыні; дробны тавар.

    • Прадавалася розная д.: іголкі, ніткі, напарсткі, аплікі.
  2. зб. Жывыя істоты дробнага памеру.

    • Добрая рыба не бралася, клявала адна д.
  3. зб. Дробныя грошы, манеты.

    • У кішэні пазвоньвала д.
  4. Што-н. не маючае істотнага значэння; пусцяк.

    • Гэта д.

дровы, .

Распілаваныя і паколатыя дрэвы, якія ідуць на паліва.

  • Сухія д.
  • Калоць д.

  • Наламаць дроў (разм.) — нарабіць памылак, недарэчнасцей.

  • Хто ў лес, хто па дровы (прыказка) — нязладжана, уразброд.

|| ласк. дроўцы, .

|| прым. дрывяны, .

  • Д. склад.
  • Дрывяная павець.
  • Дрывяное ацяпленне.

дрогкі, .

Такі, які трасецца, а таксама які выклікае ўздрыгванне.

  • Дрогкія калёсы.
  • Дрогкая дарога.
  • Дрогка (прысл.) ехаць.

|| наз. дрогкасць, .

дрожджы, , ж.

Рэчыва з мікраскапічных грыбкоў, якое выклікае браджэнне.

  • Піўныя д.

  • Як на дражджах (разм.) — вельмі хутка; (расці, паднімацца).

|| прым. дражджавы, .

дрожкі, .

Лёгкі адкрыты рысорны экіпаж.

  • Бегавыя д.

|| прым. дрожачны, .

дрозд, , м.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных.

  • Чорны д.

  • Даць дразда (разм.) —

    1. вызначыцца хвацкасцю, зухаватасцю ў танцах, гульнях;
    2. адчытаць, вылаяць каго-н. за што-н.

|| прым. драздовы, .

  • Сямейства драздовых (наз.).

дрот, , м.

Металічны выраб у выглядзе гібкай ніці.

  • Медны д.
  • Калючы д.

|| памянш. дроцік, .

|| прым. драцяны, .