Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рагалік, , м.

Маленькая булачка ў выглядзе рога.

раганосец, , м. (разм. жарт.).

Муж, якому здраджвае жонка.

рагатаць, ; незак.

Гучна смяяцца.

  • Р. да ўпаду.
  • Р. да слёз.

|| наз. рагатанне, .

рагатка, , ж.

  1. Перашкода на шляху пранікнення куды-н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых колаў, аблытаных дротам.

    • Ставіць рагаткі каму-, чаму-н. (перан. ствараць перашкоды для каго-, чаго-н.).
  2. Невялікая драўляная развіліна з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання чаго-н.

    • Страляць з рагаткі.

|| прым. рагатачны, .

рагаток, , м. (разм.).

Кароткі, стрыманы рогат, смех.

  • Пачуўся вясёлы, бесклапотны р.

рагатун, , ж. (разм.).

Той, хто любіць смяяцца, рагатаць.

|| ж. рагатуха, .

рагаты, .

  1. Які мае рогі ​1.

    • Буйная рагатая жывёла.
  2. Які мае форму рога ​1.

    • Р. месяц.
  3. Пра мужа, якому здраджвае жонка, ашуканы жонкаю (разм. жарт.).

рагаціна, , ж.

Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку.

  • Хадзіць з рагацінай на мядзведзя.

рагач, , м.

  1. Самец-алень або іншая жывёліна з рагамі ​1.

  2. Вывернуты корань дрэва (разм.).

  3. Драўляная саха (уст.).

рагожа, , ж.

Грубая ўпаковачная, плеценая звычайна з лубяных палосак тканіна.

  • Пакласці каля дзвярэй кусок рагожы.

|| памянш. рагожка, .

|| прым. рагожны, .

  • Рагожная тканіна.