Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ракета, ✂, ж.

  1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

    • Сігнальная р.
  2. Беспілотны лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

    • Касмічная р.
  3. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

    • Плысці на ракеце.

|| прым. ракетны, ✂.

  • Дзень ракетных войск і артылерыі.

ракета...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ракеты (у 2 знач.), напр. ракетабудаванне, ракетабудаўнік, ракетадром, ракетаносец, ракетаносны, ракетападобны.

ракетабудаванне, ✂, н.

Вытворчасць ракет (у 2 знач.).

ракетадром, ✂, м.

Комплекс збудаванняў і тэхнічных, сродкаў для запуску ракет (у 2 знач.).

|| прым. ракетадромны, ✂.

ракетаносец, ✂, м.

Самалёт, карабель ці падводная лодка, аснашчаныя ракетамі (у 2 знач.).

ракетаносны, ✂.

Узброены баявымі ракетамі.

  • Р. карабель.

ракетка, ✂, ж.

Спартыўны снарад у выглядзе зацягнутага сеткай абруча авальнай формы або лапатачкі з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

  • Першая р. (перан. лепшы ігрок).

|| прым. ракетачны, ✂.

ракетчык, ✂, м.

  1. Ваеннаслужачы ракетных войск.

  2. Чалавек, які падае сігналы ракетамі (у 1 знач.).

|| ж. ракетчыца, ✂.

ракіравацца, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) ракіроўку.

ракіроўка, ✂, ж.

У шахматнай гульні: адначасовы ход каралём і ладдзёй, пры якім кароль перастаўляецца цераз адно поле ў бок ладдзі, а затым ладдзя ставіцца побач з каралём з другога яго боку.

|| прым. ракіровачны, ✂.