Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даведка, , ж.

  1. Звесткі аб чым-н., атрыманыя кім-н. пасля пошукаў.

    • Звярнуцца за даведкай.
  2. Дакумент з такімі звесткамі.

    • Д. з месца работы.

даведнік, , м.

Даведачная кніга.

  • Тэлефонны д.
  • Арфаграфічны д.

давезці, ; зак.

  1. Везучы, даставіць да месца.

    • Д. да вакзала.
  2. і чаго. Прывезці дадаткова таго, чаго не хапае.

    • Д. цэменту на будоўлю.

|| незак. давозіць, .

давеку, прысл.

Да канца жыцця.

  • Маленькі сабака д. шчаня (з нар.).

давер, , м.

Тое, што і давер’е.

даверанасць, , ж.

Дакумент, якім давяраецца каму-н. дзейнічаць ад імя таго, хто выдаў гэты дакумент.

  • Д. на атрыманне пасылкі.

давераны, .

Той, хто дзейнічае па чыёй-н. даверанасці.

  • Давераная асоба.
  • Паслаць свайго даверанага (наз.).

давер’е, , н.

Упэўненасць у чыёй-н. добрасумленнасці, шчырасці, у правільнасці чаго-н. і заснаваныя на гэтым адносіны да каго-, чаго-н.

  • Лічбы не выклікаюць давер’я.
  • Заслужыць д. народа.

даверлівы, .

Які лёгка давярае, адносіцца да ўсіх з давер’ем; заснаваны на давер’і.

  • Д. чалавек.
  • Даверлівыя адносіны.

|| наз. даверлівасць, .

давернік, , м. (спец.).

Асоба, якая выдала каму-н. даверанасць ад свайго імя.

|| ж. даверніца, .

|| прым. даверніцкі, .