гняздо, ✂, н.
-
У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.
- Ластаўчына г.
- Асінае г. (таксама перан. пра прытулак злачынных людзей).
- У падвале блатнякі звілі сабе г.
-
Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).
-
Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.
- Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.
-
Укрытае месца для чаго-н.
-
Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).
-
Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.
|| памянш. гняздзечка, ✂.
|| прым. гнездавы, ✂.
- Гнездавая пасадка лесу.
- Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.
гняздоўе, ✂, н.
Месца, дзе гняздзяцца птушкі.
гогаль, ✂, м.
Вадаплаўная птушка падсямейства качыных.
◊
|| прым. гагаліны, ✂.
гогаль-могаль, ✂, м.
Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.
год, ✂, м.
-
Прамежак часу ў 12 каляндарных месяцаў (з 1 студзеня), за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.
- Чатыры пары года (зіма, вясна, лета, восень).
- Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня).
- Мінула 2 гады. Засушлівы г.
- Два гады ад нараджэння.
- Г. ад году (з кожным годам).
- Круглы г. (увесь год).
- Гадамі не сустракаемся (па некалькі гадоў запар).
-
Прамежак часу, у які заканчваецца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.
- Навучальны г.
- Фінансавы г.
-
мн. Адрэзак часу ў некалькі гадоў.
- Пасляваенныя гады.
- Гады маладосці.
-
мн. У спалучэнні з парадкавым ліч. — адрэзак часу ў межах дзесяцігоддзя.
- Васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя.
-
мн. Узрост.
- Ён ужо ў гадах (пажылы, стары).
- Не тыя гады (пастарэў).
- Не па гадах (не па ўзросту).
-
Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.
◊
Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год.
Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства.
Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.
Гады ў рады (разм.) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).
З году ў год (разм.) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.
Адных гадоў (разм.) — аднолькавага ўзросту.
|| памянш. годзік, ✂ і гадок, ✂.
|| прым. гадавы, ✂.
- Гадавая справаздача.
- Г. план (на год).
годзе, безас. у знач. вык.
Хопіць, даволі.
годны, ✂, ж.
Прыгодны для чаго-н., для якіх-н. мэт.
|| наз. годнасць, ✂.
- Тэрмін годнасці лякарства.
гойсаць, ✂ і гайсаць, ✂; незак. (разм.).
Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз’язджаць у пошуках каго-, чаго-н.
|| наз. гойсанне, ✂ і гайсанне, ✂.