Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гнасеалогія, ✂, ж.

У філасофіі: тэорыя пазнання.

|| прым. гнасеалагічны, ✂.

гнацца, ✂; незак.

  1. Бегчы следам, каб дагнаць або злавіць.

    • Г. за праціўнікам.
  2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н.

    • Г. за модай.
    • Г. за доўгім рублём.

гнаць, ✂; незак.

  1. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку.

    • Г. авечак.
    • Г. звера (праследаваць).
    • Г. лес па рацэ (сплаўляць).
    • Паны гналі людзей на работу (пад прымусам).
  2. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці.

    • Фурман гнаў каня.
    • Г. машыну.
  3. безас., што. Вельмі хутка расці.

    • Бульбу гоніць у каліўе.
  4. Здабываць пры дапамозе перагонкі.

    • Г. алей.
  5. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці.

    • Г. план.
    • Г. прадукцыю.
  6. гані(це), Даваць (разм.).

    • Гані грошы.
  7. безас. Пра панос (разм.).

    • Жывот гоніць.

|| наз. гон, ✂ і гонка, ✂.

  • Гон звера.

|| прым. гонны, ✂.

  • Гонныя галубы.

гнаявік, ✂, м.

Жук, які жыве ў гнаі.

гневацца, ✂; незак.

Быць у стане гневу, абурацца.

  • Г. на мужа.

гнездавацца, ✂; незак.

Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.).

|| наз. гнездаванне, ✂.

гнейс, ✂, м.

Горная крышталічная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прым. гнейсавы, ✂.

гнесці, ✂ і гнясці, ✂, незак.

  1. Прыціскаць сваім цяжарам.

  2. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, мучыць.

    • Думкі гнятуць мяне.

гнеў, ✂, м.

Пачуццё моцнага абурэння, злосці.

  • Прыйсці ў г.
  • Колькі гневу было за крытыку.

гнеўны, ✂.

  1. Ахоплены гневам.

    • Г. адміністратар.
  2. Злосны.

    • Г. позірк.