Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

глянцаваць, ✂; незак. (спец.).

Пакрываць глянцам.

  • Г паперу.
  • Г. абутак.

|| зак. наглянцаваць, ✂.

|| наз. глянцаванне, ✂ і глянцоўка, ✂.

|| прым. глянцавальны, ✂.

глянцавіты, ✂.

З глянцам, не матавы.

  • Глянцавітая папера.

|| наз. глянцавітасць, ✂.

глянцавы, ✂.

З наведзеным глянцам, бліскучы.

  • Глянцавая паверхня.

гляцыёлаг, ✂, м.

Спецыяліст па гляцыялогіі.

гляцыялогія, ✂, ж.

Навука пра леднікі, пра формы лёду, пра снежнае покрыва.

|| прым. гляцыялагічны, ✂.

гм, выкл. (разм.).

Выражае недавер’е, сумненне, іронію.

гмах, ✂, м.

Вялікі і высокі будынак.

гнаіцца, ✂; незак.

Выдзяляць гной.

  • Рана гноіцца.

|| наз. гнаенне, ✂.

гнаіць, ✂; незак.

  1. Прыводзіць у стан гніення.

    • Г. дабро.
  2. перан. Доўгі час трымаць каго-н. у невыносна цяжкіх умовах для жыцця.

    • Г. у турме.

|| зак. згнаіць, ✂.

|| наз. гнаенне, ✂.

гнайнік, ✂, м.

  1. Гнойны нарыў, крыніца выдзялення гною.

    • Разрэзаць г.
  2. перан. Ачаг якой-н. шкоднай грамадскай з’явы.

|| прым. гнайніковы, ✂.