год, , м.

  1. Прамежак часу ў 12 каляндарных месяцаў (з 1 студзеня), за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.

    • Чатыры пары года (зіма, вясна, лета, восень).
    • Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня).
    • Мінула 2 гады. Засушлівы г.
    • Два гады ад нараджэння.
    • Г. ад году (з кожным годам).
    • Круглы г. (увесь год).
    • Гадамі не сустракаемся (па некалькі гадоў запар).
  2. Прамежак часу, у які заканчваецца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.

    • Навучальны г.
    • Фінансавы г.
  3. мн. Адрэзак часу ў некалькі гадоў.

    • Пасляваенныя гады.
    • Гады маладосці.
  4. мн. У спалучэнні з парадкавым ліч. — адрэзак часу ў межах дзесяцігоддзя.

    • Васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя.
  5. мн. Узрост.

    • Ён ужо ў гадах (пажылы, стары).
    • Не тыя гады (пастарэў).
    • Не па гадах (не па ўзросту).
  6. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.

    • Г. Марса.

  • Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год.

  • Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства.

  • Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.

  • Гады ў рады (разм.) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).

  • З году ў год (разм.) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.

  • Адных гадоў (разм.) — аднолькавага ўзросту.

|| памянш. годзік, і гадок, .

|| прым. гадавы, .

  • Гадавая справаздача.
  • Г. план (на год).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)