Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гафт, , м.

Від ажурнай вышыўкі.

гафтаваць, ; незак.

Рабіць узор на чым-н. спецыяльным відам ажурнай вышыўкі.

|| зак. выгафтаваць, .

|| наз. гафтаванне, .

гафтачка, , ж.

Пятля ў вопратцы для апліка.

гахаць, і гахкаць, ; незак. (разм.).

З сілай удараць, суправаджаючы ўдар выкрыкам слова «гах!»

|| аднакр. гахнуць, .

гахнуцца, ; зак. (разм.).

Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што -н.

  • Г. галавой аб дзверы.

гаціць, ; незак.

Рабіць гаць, пакрываць гаццю.

  • Г. балота.

|| зак. загаціць, .

гаць, , ж.

  1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

  2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. гацевы, .

гашаны, .

Падвергнуты гашэнню.

  • Гашаныя маркі.
  • Гашаная вапна (атрыманая шляхам падлівання вады ў вапну).

гашыш, , м.

Наркатычны сродак з індыйскіх канапель.

  • Курыць г.

|| прым. гашышны, .

гашэтка, , ж.

Прыстасаванне для спуску курка.

  • Націснуць на гашэтку.

|| прым. гашэтачны, .