Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гвалтоўніцкі, .

Звязаны з дзейнасцю гвалтаўніка.

  • Гвалтоўніцкія метады.

гвалтоўны, .

  1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам.

    • Гвалтоўная смерць.
  2. Раптоўны.

    • Г. агонь.
  3. Бурны, парывісты.

    • Г. вецер.

|| наз. гвалтоўнасць, .

гвалціць, ; незак.

Тое, што і гвалтаваць.

|| зак. згвалціць, .

гвардзеец, , м.

Ваенны, які служыць у гвардыі.

|| прым. гвардзейскі, .

гвардыя, , ж.

  1. Адборныя лепшыя войскі.

  2. перан. Выпрабаваная частка якога-н. калектыву.

    • Рабочая г.

  • Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час грамадзянскай вайны.

  • Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочых, якія дзейнічалі ў 1917—1918 гг.

|| прым. гвардзейскі, .

гвозд, , м.

Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.

  • Прыбіць дошку гваздамі.

|| прым. гваздавы, .

геа...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з зямлёй, з навукай аб Зямлі, напр. геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.

геаграфія, , ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, размяшчэнне на ёй насельніцтва, эканамічных рэсурсаў.

  • Фізічная г.
  • Эканамічная г.

|| прым. геаграфічны, .

геадэзіст, , м.

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

|| ж. геадэзістка, .

геадэзія, , ж.

Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах.

|| прым. геадэзічны, .